Раздзел I. Агульныя палажэнні
1.1.Дадзеная рэдакцыя Статута Дзяржаўнай установы адукацыі “Мала-аўцюкоўская сярэдняя школа” (далей – Установа) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута Дзяржаўнай установы адукацыі “Малааўцюкоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”, зацверджанага рашэннем Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 27 жніўня 2007 года № 889, у сувязі з прывядзеннем яго ў суадносіны з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 года № 243-3.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Малааўцюкоўская сярэдняя агульна-адукацыйная школа” зарэгістравана распараджэннем Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 07 жніўня 2008 года № 37-эк у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 490699531.
1.2. Поўная назва:
на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Малааўцюкоўская сярэдняя школа"
на рускай мове – Государственное учреждение образования "Малоавтюковская средняя школа"
Скарочаная назва:
на беларускай мове – " Малааўцюкоўская сярэдняя школа”
на рускай мове – " Малоавтюковская средняя школа"
Месца знаходжання Малааўцюкоўскай сярэдняй школы:
247719, Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён, в. Малыя Аўцюкі,
вуліца Школьная,1А.
1.3 Тып установы – установа агульнай сярэдняй адукацыі;
від установы – сярэдняя школа, у якой рэалізуецца адукацыйная праграма і ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на I, II і III прыступках агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізуецца праграма выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
1.4 Малааўцюкоўская сярэдняя школа з'яўляецца юрыдычнай асобай, маючай у аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай уласнасці, нясе самастойна адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе.
1.5 Малааўцюкоўская сярэдняя школа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штамп са сваім найменнем, разліковы рахунак у банку Рэспублікі Беларусь.
1.6 Малааўцюкоўская сярэдняя школа створана ў форме ўстановы на аснове дзяржаўнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуемай з мясцовага бюджэту.
Раздзел II. Прадмет, мэты і задачы дзейнасці Малааўцюкоўскай сярэдняй школы
2.1 Прадметам дзейнасці Малааўцюкоўскай сярэдняй школы з'яўляецца ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адукацыйнай дзейнасці, якая ўключае ў сябе арганізацыю і правядзенне адукацыйнага працэсу і метадычнай работы. Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у суадносінах з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, гэтым Статутам, зацвярджаемым ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама іншым дзейнічаючым заканадаўствам.
2.2 Асноўнай мэтай дзейнасці Малааўцюкоўскай сярэдняй школы з'яўляецца падрыхтоўка вучняў да авалодання ў наступным прафесіяй ва ўстановах адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі, а таксама праз іншыя формы прафесійнага навучання або падрыхтоўцы іх да свядомага ўключэння ў працоўную дзейнасць.
2.3 Асноўнымі задачамі Малааўцюкоўскай сярэдняй школы з'яўляюцца:
2.3.1 забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных для выбару ў далейшым прафесіі першасных ведаў і навыкаў;
2.3.2 падрыхтоўкі вучняў да паступлення ва ўстановы адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі;
2.3.3 фарміраванне і развіццё асобы вучняў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалоданне спецыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;
2.3.4 фарміраванне на аснове раскрыцця і рэалізацыі магчымасцей вучня адукаванай, высокамаральнай, усебакова развітай асобы, гатовай актыўна дзейнічаць як раўнапраўны член грамадства;
2.3.5 спрыяць задавальненню нацыянальна-культурных запытаў вучняў, развіццю іх здольнасцей і інтарэсаў, фарміраванню гатоўнасці да самастойнага жыцця, свядомай адказнасці за свае ўчынкі і паводзіны.
2.4 Для дасягнення вызначаных мэт і рашэння ўказаных задач Малааўцюкоўская сярэдняя школа ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:
80102 Агульная сярэдняя адукацыя першай ступені (пачатковая адукацыя);
80210 Агульная сярэдняя адукацыя ;
60240 Дзейнасць аўтамабільнага, грузавога транспарту;
91200 Дзейнасць прафсаюзаў;
92610 Дзейнасць спартыўных аб’ектаў;
72600 Іншая дзейнасць, звязаная з вылічальнай тэхнікай;
92313 Дзейнасць у галіне мастацкай творчасці;
92720 Іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў.
Код віду дзейнасці ўказаны ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь відаў эканамічнай дзейнасці, зацверджаным і ўведзеным у дзеянне пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2006 г. № 65.
2.5 На падставе Дэкрэту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 17 ад14.07.2003 года "Аб ліцэнзіраванні асобных відаў дзейнасці" установай ажыццяўляецца наступны ліцэнзіруемы від дзейнасці:
Адукацыйная дзейнасць;
Дзейнасць па забеспячэнню бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;
Дзейнасць па прафесійнай падрыхтоўцы вучняў.
Раздзел III. Звесткі аб заснавальніку
Заснавальнiкам i ўласнiкам Малааўцюкоўскай сярэдняй школы з΄яўляецца Калінкавіцкі раённы выканаўчы камiтэт (далей – Заснавальнік). Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам кіраваць маёмасцю сярэдняй школы з'яўляецца аддзел адукацыі Калінкавіцкага раённага выканаўчага органа ўлады (далей – Упаўнаважаны орган).
Раздзел IV. Мова навучання і выхавання, пералік рэалізуемых адукацыйных праграм,
праграм выхавання, формы атрымання адукацыі
4.1 Адукацыя ажыццяўляецца на беларускай мове. Вывучэнне беларускай, рускай и замежных (нямецкай або англійскай) моў з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асобых катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Справаводства здзяйсняецца на беларускай і рускай мовах.
4.2 Адукацыйныя праграмы асноўнай адукацыі - адукацыйныя праграмы, рэалізацыя якіх дазваляе атрымаць агульную сярэднюю адукацыю.
Адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі падраздзяляюцца на:
4.2.1 адукацыйную праграму пачатковай адукацыі;
4.2.2 адукацыйную праграму базавай адукацыі;
4.2.3 адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі.
4.3 Праграмы выхавання падрадзяляюцца на:
4.3.1 праграму выхавання дзяцей, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай і грамадскай працы;
4.3.2 праграму выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні;
4.3.3 праграму выхавання і абароны правоў і законных інтэрасаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
4.3.4 праграму выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў спецыяльных умовах выхавання.
4.4 Форма атрымання адукацыі – вочная, дзённая.
Вочная форма атрымання адукацыі – навучанне і выхаванне, якія прадугледжваюць пастаянны асабісты ўдзел навучэнца ў рэгулярных вучэбных занятках і атэстацыі, якія арганізуюцца ўстановай адукацыі.
Дзённая форма атрымання адукацыі – від вочнай формы атрымання адукацыі, калі атрыманне адукацыі з'яўляецца асноўным відам занятасці навучэнца.
Раздзел V. Вытокі і парадак фарміравання маёмасці
5.1 Маёмасць, перададзеная Малааўцюкоўскай сярэдняй школе, адносіцца да камунальнай уласнасці і знаходзіцца ў яго аператыўным кіраванні.
5.2 Малааўцюкоўская сярэдняя школа ў дачыненні да замацаванай за ёй маёмасцю ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і прызначэннямі маёмасці права ўладання, карыстання і распарджэння ёй.
5.3 Малааўцюкоўская сярэдняя школа не мае права без згоды Заснавальніка распараджацца замацаванай за ім маёмасцю і маёмасцю прыдбанай за кошт сродкаў, вылучаных яму па каштарысу.
5.4 Матэрыяльна-тэхнічная база фарміруецца па дзеючых нарматывах, з улікам забеспячэння атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, тыпу ўстановы адукацыі і формаў навучання.
Раздзел VI. Парадак кіравання дзейнасцю Малааўцюкоўскай сярэдняй школай,
структура i парадак фарміравання органаў кіравання і самакіравання
6.1 Кіраванне Малааўцюкоўскай сярэдняй школай ажыццяўляецца ў суадносінах з Кодэксам аб адукацыі, гэтым Статутам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
6.2. Установу ўзначальвае дырэктар, які ажыццяўляе непасрэднае кіраванне адукацыйным працэсам і цякучай дзейнасцю Ўстановы. Дырэктар і намеснікі дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце арганізуюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнні дзяржаўных органаў кіравання адукацыяй, Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
6.3. Дырэктар прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады начальнікам аддзела адукацыі Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта па ўзгадненні з Калінкавіцкім раённым выканаўчым камітэтам і ўпраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. З дырэктарам заключаецца кантракт у суадносінах з дзейнічаючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Намеснікі дырэктара па вучэбнай і выхаваўчай рабоце прызначаюцца на пасаду дырэктарам па ўзгадненні з аддзелам адукацыі Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
6.4. Дырэктар Установы:
- нясе адказнасць за вынікі работы Ўстановы;
- дзейнічае ад імя Ўстановы, прадстаўляе яе інтарэсы ва ўсіх арганізацыях;
- заключае дагаворы з арганізацыямі і ўстановамі;
- у межах сваёй кампетэнцыі выдае загады і дае ўказанні, абавязковыя для ўсіх работнікаў і вучняў Установы;
- у суадносінах з заканадаўствам прымяняе меры заахвочвання і дысцыплінарнага ўздзеяння да работнікаў і вучняў Установы;
- зацвярджае структуру і штатны расклад Установы згодна тыпавым штатам і ў межах сродкаў, выдзяляемых на аплату працы;
- ажыццяўляе прыём і звальненне работнікаў, зацвярджае іх інструкцыі па пасадзе;
- у суадносінах з заканадаўствам вызначае формы, сістэмы і памеры аплаты працы работнікаў Установы;
- у межах, устаноўленых заканадаўствам і гэтым Статутам, распараджаецца маёмасцю і нясе персанальную адказнасць за захаваннем маёмасці і яго эфектыўным выкарыстаннем;
- выступае прадстаўніком ад імя наймальніка ў калектыўных дагаворах з работ-нікамі Установы;
- ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.
6.5. Дырэктар Установы мае права:
- размяркоўваць аб’ёмы педагагічнай нагрузкі сярод педагагічных работнікаў;
- заключаць дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі на выкананне розных відаў работ (паслуг), адкрываць рахункі ў банках з мэтай ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці Установы ў суадносінах з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- выбіраць і быць выбраным у органы самакіравання;
- прымяняць меры дысцыплінарнага спагнання да работнікаў і вучняў у суадносінах з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
6.6. Аплата працы дырэктара Ўстановы, у тым ліку яго заахвочванне па выніках працы, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
6.7. Абавязкі па пасадзе дырэктара Ўстановы зацвярджае начальнік аддзела адукацыі Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта.
6.8. Дырэктар Установы ў дзейнасці па кіраванню школай узаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы: саветам Установы, папячыцельскім саветам, бацькоўскім камітэтам, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў суадносінах палажэн-нямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
6.9. Асноўным органам самакіравання Установы з’яўляецца савет, узначаль-ваемый дырэктарам. Склад савета фарміруецца з прадстаўнікоў вучняў, іх законных прадстаўнікоў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў Установы. У састаў савета могуць уваходзіць прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый.
Колькасны склад савета фарміруецца ў наступнай прапорцыі: 25% - прадстаўнікі навучэнцаў установы адукацыі, іх законных прадстаўнікоў; 75% - прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў Установы, мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый.
6.10.Прадстаўнікі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, педагагічных і іншых работнікаў ў савет выбіраюцца адкрытым або тайным галасаваннем; прадстаўнікі мясцовых распарадчых і выканаўчых органаў , грамадскіх арганіза-цый, аб’яднанняў уключаюцца ў склад савета на аснове прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый.
Персанальны склад савета зацвярджаецца загадам кіраўніка установы адукацыі.
Тэрмін паўнамоцтваў савета складае два гады.
Рашэнні савета, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і зацверджаныкіраўніком Установы, з’яўляюцца абавязковымі для педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі, вучняў і іх законных прадстаўнікоў.
6.11. Папячыцельскі савет і бацькоўскі камітэт ствараюцца па рашэнні савета Малааўцюкоўскай сярэдняй школы.
Раздзел VII. Парадак кантролю за дзейнасцю Малааўцюкоўскай сярэдняй школы
7.1 Падатковы і бухгалтарскі ўлік вынікаў дзейнасці, статыстычную справаздачнасць, а таксама аператыўную інфармацыю аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці здзяйсняе цэнтралізаваная бухгалтэрыя Ўпаўнаважанага органа.
- 2 Кантроль за арганізацыяй адукацыйнага працэсу здзяйсняе інспектарская служба Ўпаўнаважанага органа.
7.3 Рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці Малааўцюкоўскай сярэдняй школы праводзяцца дзяржаўнымі кантралюючымі органамі, упаўнаважанымі ў адпаведнасці з актамі заканадаўства здзяйсняць рэвізіі (праверкі) фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і ўстаноў адукацыі.
7.4 Пісьмовая справаздача вышэйстаячым органам прадастаўляецца ва ўстаноўленыя тэрміны ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Раздзел VIII. Парадак фарміравання структуры і штатнага раскладу Малааўцюкоўскай сярэдняй школы
8.1 Тыпавыя штаты і нарматывы колькасці работнікаў Малааўцюкоўскай сярэдняй школы ужываюцца кіраўніком ўстановы, фінансуемых з бюджэту, пры зацвярджэнні штатнага раскладу на 1 студзеня каляндарнага года ў межах зацверджанага ва ўстноўленым парадку фонду заработнай платы. Пры гэтым прымаецца фактычная колькасць навучэнцаў, якія адпавядаюць ступеням агульнай сярэдняй адукацыі і працуючых па стане на 1 студзеня;
8.2 У штатны расклад ўносяцца змены і дадаткі ў сувязі з зменай колькасці выхаванцаў і навучэнцаў установы на пачатак вучэбнага года пры зацвярджэнні кіраўніком Упаўнаважанага органа;
8.3 Уводзіны дадатковых штатных адзінак звыш тыпавых штатаў і нарматываў ажыццяўляюцца па ўзгадненні з Упаўнаважаным органам і фінансавым аддзелам Заснавальніка, у вядзенні якіх знаходзіцца Малааўцюкоўская сярэдняя школа.
8.4 Структура Малааўцюкоўскай сярэдняй школы: бібліятэка, рэсурсны цэнтр, вытворчая майстэрня, гаражы з тэхнікай.
Раздзел IX. Кампетэнцыя Заснавальніка і Ўпаўнаважанага органа
9.1 Рашэнні па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі дырэктара і педагагічнага савета Малааўцюкоўскай сярэдняй школы, асабіста прымаюцца Заснавальнікам і афармляюцца пісьмова.
9.2 Да выключнай кампетэнцыі Заснавальніка адносяцца:
9.2.1 зацвярджэнне Статута, змяненняў і дапаўненняў у ім;
9.2.2 вызначэнне прадмета і мэт дзейнасці;
9.2.3 прыняцце рашэння аб рэарганізацыі і ліквідацыі Малааўцюкоўскай сярэдняй школы;
9.2.4 ажыцяўленне кантролю за выкарыстаннем па назначэнню і захаванню замацаванай за Малааўцюкоўскай сярэдняй школай маёмасцю.
- .3 У кампетэнцыю Ўпаўнаважанага органа ўваходзяць:
9.3.1 ажыцяўленне каардынацыі дзейнасці Малааўцюкоўскай сярэдняй школы і кантроль за яго функцыянаваннем;
9.3.2 ажыцяўленне кантролю за выкарыстаннем па назначэнню і захаванню замацаванай за Малааўцюкоўскай сярэдняй школай маёмасці на аснове дэлігіраваных заснавальнікам правоў;
9.3.3 арганізацыя павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Малааўцюкоўскай сярэдняй школы;
9.3.4 удзел у фарміраванні банка дадзеных аб дакументах аб адукацыі;
9.3.5 ажыццяўленне іншых паўнамоцтваў ў сферы адукацыі, вызначаныя Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.
Раздзел X. Агульныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры
рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі
10.1 Адукацыйны працэс ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца па навучальных гадах і павінен забяспечыць якасць адукацыі, ахову жыцця и здароўя вучняў у час адукацыйнага працэсу, падтрыманне іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё іх творчых здольнасцей, уцягванне ў розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці, а таксама сацыяльна-педагагічную падтрымку вучняў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.
10.1.1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў межах навучальнага года ажыццяўляецца па чвэрцях у тэрміны, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку адпаведнага навучальнага года і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
10.1.2 На працягу навучальнага года для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі устанаўліваюцца восеньскія, зімовыя і веснавыя канікулы агульнай працягласцю не менш за трыццаць дзён, а для вучняў I і II класаў у III чвэрці (трэці тыдзень месяца) – дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень;
Тэрміны канікул вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку адпаведнага навучальнага года і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
10.1.3 Вучэбныя заняткі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў першую змену.
10.1.4 Адукацыйный працэс пры ажыццяўленні навучання і выхавання на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме 6-дзённага вучэбнага тыдня, які ўключае 5-дзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі заняткаў па відах спорту, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, уключаючы арганізацыйна-выхаваўчую работу, арганізацыю працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах.
10.1.5 Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхавання, або індывідуальна.
10.1.6 Пры стварэнні класаў інтэграванага навучання і выхавання ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі неабходна ўлічваць, што колькасць асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця не павінна перавышаць больш за 20 працэнтаў ад агульнай колькасці навучэнцаў.
Камплектаванне класаў інтэграванага навучання і выхавання ў залежнасці ад структуры і ступені цяжкасці псіхафізічных парушэнняў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 14 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
10.1.7 Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў класах інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку стварэння спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання і арганізацыі адукацыйнага працэсу ў ніх, зацвярджаемай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
10.1.8 З мэтай фізічнага развіцця, удасканалення рухальнай актыўнасці вучняў, накіраванай на ўмацаванне іх здароўя, установа агульнай сярэдняй адукацыі ў пачатку бягучага навучальнага года размяркоўвае вучняў з улікам стану здароўя па выніках іх медыцынскага абследавання ў арганізацыях аховы здароўя на асноўную медыцынскую групу, падрыхтоўчую медыцынскую групу, спецыяльную медыцынскую групу і групу лячэбнай фізічнай культуры.
10.1.9 Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“ ажыццяўляецца сумесна для вучняў, якія аднесены па стану здароўя да асноўнай медыцынскай групы і падрыхтоўчай медыцынскай групы. Пры гэтым вучні асноўнай медыцынскай групы выконваюць патрабаванні вучэбнай праграмы без абмяжаванняў, а вучні падрыхтоўчай медыцынскай групы – у адпаведнасці з індывідуальнымы рэкамедацыямі ўрача. Вучэбныя заняткі, як правіла, праводзяцца паасобна для хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат).
10.1.10 Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“ з вучнямі, якія аднесены па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы, ажыццяўляецца ў групах, напаўняльнасць кожнай з якой складае ад 8 да 15 вучняў незалежна ад іх узросту, полу і дыягназу захворвання, з выкарыстаннем адпаведнай вучэбнай праграмы, зацвярджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Колькасць груп і іх састаў на пачатак навучальнага года зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.
10.1.11 Заняткі з вучнямі, якія аднесены па стану здароўя да групы лячэбнай фізічнай культуры, праводзяцца медыцынскімі работнікамі ў лячэбна-прафілактычных установах па праграмах, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
10.1.12 Вучні, якія аднесены па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы, групы лячэбнай фізічнай культуры, а таксама вучні, якія часова вызвалены ад вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“, прысутнічаюць на ўроках і могуць прыцягвацца настаўнікам фізічнай культуры да не супрацьпаказаных ім відаў вучэбнай дзейнасці.
10.1.13 Ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваюцца наступныя формы вучэбных заняткаў: урокі, назіранні, экскурсіі, карэкцыйныя заняткі (для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) і іншыя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі (для вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі), заняткі па фізічнай рэабілітацыі і музыкальна-рытмічныя заняткі (для вучняў санаторных школ-інтэрнатаў), практыка (медыцынская, творчая, працоўная, вытворчая), вучэбна-палявыя зборы, грамадска-карысная праца.
10.1.14 Пры рэалізацыі ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ўлічваюцца наступныя патрабаванні:
- на працягу верасня бягучага навучальнага года вучні I класа вывучаюць вучэбныя прадметы ”Уводзіны ў школьнае жыццё“, ”Фізічная культура і здароўе“ і ”Музыка“. На вывучэнне вучэбнага прадмета ”Уводзіны ў школьнае жыццё“ у вучэбны дзень адводзіцца тры вучэбныя заняткі;
- пры вывучэнні вучэбнага прадмета ”Беларуская мова“ ў I класе адводзіцца 6 вучэбных гадзін у тыдзень на навучанне грамаце (3 вучэбныя гадзіны – на чытанне, 3 вучэбныя гадзіны – на пісьмо).
10.1.15 Класы дзеляцца:
- на групу хлопчыкаў (юнакоў) і групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце ”Працоўнае навучанне“ у V–IХ класах;
- на групу юнакоў і групу дзяўчат незалежна ад напаўняльнасці класа пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце "Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка" у Х–ХІ класах;
- на 3 групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за 6 і не больш за 10 вучняў. У выпадку, калі немагчыма сфарміраваць 3 групы з напаўняльнасцю кожнай не менш за 6 вучняў, дапускаецца дзяленне класа на 2 групы, але напаўняльнасцю кожнай з іх не менш за 6 вучняў;
- на 2 групы - пры напаўняльнасці класа не менш за 20 вучняў пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах:
- ”Інфарматыка“ – у VI–ХІ класах;
- ”Астраномія“ – пры правядзенні астранамічных назіранняў у ХІ класе.
10.1.16 Вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах, якія вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду для абавязковага вывучэння, дапаўняюцца самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў.
10.1.17 Вучэбныя гадзіны, якія вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.
10.1.18 Групы для правядзення факультатыўных заняткаў, у тым ліку музычнай, мастацкай, тэатральнай, харэаграфічнай і іншай накіраванасці, кансультацый камплектуюцца з вучняў аднаго класа ў колькасці не менш за 3 вучні.
10.1.19 Вучэбныя дасягненні вучняў на факультатыўных занятках ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак.
10.1.20 Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш за 3 вучні, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня ў кожным класе ў тыдзень і не з′яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.
10.1.21 Штодзённая колькасць абавязковых вучэбных заняткаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам вучэбных заняткаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных нормаў і правілаў і гігіенічных нарматываў. Расклад вучэбных заняткаў зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.
10.1.22 Факультатыўныя заняткі, у тым ліку па асновах бяспекі жыццядзейнасці і радыяцыйнай бяспецы (па асновах бяспекі жыццядзейнасці пажарнай аварыйна-ратавальнай падрыхтоўкі, асновах папярэджэння надзвычайных сітуацый, асновах ліквідацыі надзвычайных сітуацый у спецыялізаваных ліцэях), а таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, карэкцыйныя заняткі, плануюцца асобным раскладам, які зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.
10.1.23 Працягласць перапынкаў памiж абавязковымі вучэбнымі заняткамі, паміж абавязковымі вучэбнымі заняткамі і заняткамі (кансультацыямі), азначанымі ў пункце 80 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі зыходзячы з канкрэтных умоў яе дзейнасці, неабходнасцi забеспячэння арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.
10.2 Установа агульнай сярэдняй адукацыі праводзіць фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу ў адпаведнасці з каляндарным планам правядзення фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў і спартыўных спаборніцтваў на бягучы навучальны год.
Спартыўна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы праводзяцца настаўнікамі І–ІV класаў, настаўнікамі, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“, і іншымі настаўнікамі пасля праходжання iнструктажу па ахове працы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
10.3 Па завяршэнні навучальнага года:
з вучнямі Х класа, за выключэннем вучняў Х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія размешчаны ў зонах радыяцыйнага забруджвання звыш 1 Кu/кв.км, праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (юнакі) і 5-дзённая медыцынская практыка (дзяўчаты), на якія выдзяляецца 30 вучэбных гадзін. Парадак правядзення вучэбна-палявых збораў, медыцынскай практыкі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія не маюць у сваёй структуры цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі (вучні якіх не вывучаюць вучэбны прадмет ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“ у міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі) устанаўліваецца аддзелам адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органаў па ўзгадненні з раённым ваенным камісарыятам, кіраўніцтвам арганізацый аховы здароўя;
з вучнямі V–VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-вопытныя ўчасткі (гаспадаркі) на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны ў дзень праводзіцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзін на кожны з азначаных класаў). Тэрміны, парадак арганізацыі працоўнай практыкі, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі. Не дапускаецца правядзенне працоўнай практыкі на зямельных участках у зонах радыяцыйнага забруджвання звыш 1 Кu/кв.км.